2016-12-22 13:27:00

Пантыфік: лепшы падарунак людзям робіць Бог


22 снежня 2016 г. папа Францішак склаў віншаванні з нагоды надыходзячай ўрачыстасці Божага Нараджэння супрацоўнікам структураў Апостальскай Сталіцы і Губернатара Ватыкану, а таксама членам іх сем’яў. Пантыфік прыняў іх на аўдыенцыі ў Зале Паўла VI.

“У першую чаргу, жадаю падзякаваць з вамі Пану за ўсе яго дары. Бо сапраўды, у гэтыя дні мы думаем пра падарункі на Божае Нараджэнне. Але на самой справе, Той, хто робіць сапраўдны падарунак – гэта Ён, наш Айцец, які дорыць нам Езуса”, - сказаў Папа. Ён пажадаў, каб “цудоўная традыцыя абмену падарункамі” выяўляла той выключны дар, якім з’яўляецца Божы Сын, народжаны Паннай Марыі. 

Святы Айцец заклікаў ватыканскіх служачых дзякаваць Богу за дар працы і маліцца за людзей, якія яе не маюць або вымушаны выконваюць нягодную працу, якая кепска аплачваецца, якая з’яўляецца шкоднай для здароўя.

“Мы павінны заўсёды дзякаваць Богу за працу і прыкладаць намаганні, кожны са сваёй адказнасцю, каб праца была годнай, паважлівай да асобы і сям’і, каб была справядлівай. Тут у Ватыкане, мы маем на адну прычыну больш, каб рабіць гэта: мы маем Евангелле і павінны спаўняць указанні сацыяльнага навучання Касцёла. Ніякай працы "па-чорнаму”, ніякіх хітрасцяў!”, - сказаў Папа.

Пантыфік падзякаваў усім супрацоўнікам ватыканскіх структур за сумленнае выкананне сваіх абавязкаў, нягледзячы на цяжкасці і праблемы. Ён падкрэсліў, што Ватыкан з’яўляецца “маленькай рэальнасцю” і розныя яго сектары блізка злучаны паміж сабой, але кожны з іх з’яўляецца важным і супрацоўнікі працуюць дзеля дабра ўсіх.

Пантыфік таксама нагадаў, што мінулы год у Каталіцкім Касцёле быў Юбілейным. Ён заклікаў захоўваць у душы ласкі атрыманыя ад Бога ў гэты перыяд і рабіць так, каб яны прыносілі плёны ў штодзённым жыцці, на працы і ў сям’і, а таксама прасіць дапамогі ў Святога Духа, каб жыць разважліва, справядліва і пабожна.








All the contents on this site are copyrighted ©.