2016-12-19 10:25:00

Папа: молімся аб міры ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга


Францішак заклікаў да дыялогу і адмаўлення ад насілля ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга. З адмысловым пасланнем Пантыфік звярнуўся 18 снежня 2016 г. пасля малітвы “Анёл Панскі” у Ватыкане. “Прашу ўсіх вас маліцца, каб дыялог у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга вёўся спакойна, каб пазбегуць рознага віду насілля і для дабра ўсёй краіны”, - сказаў Святы Айцец.

Ужо на працягу некалькіх месяцаў у гэтай афрыканскай краіне адбываюцца беспарадкі, выкліканыя супрацьстаяннем паміж уладамі і апазіцыяй, незадаволенай рашэннем кіраўніка дзяржавы, Жозэфа Кабілы, балатавацца на пасаду прэзідэнта ў трэцці раз, хоць канстытуцыя краіны дазваляе займаць яе толькі два разы. Тэрмін другога мандату Жозэфа Кабілы заканчваецца 20 снежня 2016 г.

Мірныя перамовы паміж уладамі і апазіцыяй у Дэмакратычнай Рэспублікі Конга ініцыяваў епіскапат гэтай краіны. Католікі тут складаюць каля 40% насельніцтва.








All the contents on this site are copyrighted ©.