2016-12-17 13:51:00

Папа наведае Фаціму ў маі 2017 года


Папа Францішак наведае партугальскі марыйны санктуарый у Фаціме ў маі 2017 г. Аб гэтым 17 снежня 2016 г. афіцыйна паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Пілігрымка Святога Айца будзе прымеркавана да 100-годдзя аб’яўлення тут Найсвяцейшай Панны Марыі. Візіт працягнецца два дні: 12-13 мая. Папа атрымаў запрашэнне наведаць санктуарый ад Прэзідэнта Партугаліі і епіскапату гэтай краіны. 

Паводле мясцовай паліцыі, у будучай пілігрымцы Францішка ў Фаціму чакаецца ўдзел больш за мільён вернікаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.