2016-12-13 14:21:00

Папа спачувае ў сувязі са смерцю біскупа-прэлата “Opus Dei”


Святы Айцец выказаў свае спачуванні ў сувязі са смерцю біскупа-прэлата “Opus Dei” Хаўера Эчэварыі. Памерлы адзначаўся вылікай любоўю да Касцёла і людзей, падкрэсліў Пантыфік і даверыў яго заступніцтву Маці Божай Гвадэлупскай, ва ўспамін якой, 12 снежня 2016 г., іерарх адышоў у вечнасць.

Біскуп-прэлат памёр на 84 годзе жыцця. Ён нарадзіўся ў 1932 г. у Мадрыдзе, дзе і пазнаёміўся са св. Хасэмарыяй Эскрыва, чыім сакратаром быў з 1953 па 1975 гг. Потым ён быў прызначаны генеральным сакратаром, а затым генеральным вікарыем “Opus Dei”. У 1994 г. абраны прэлатам. 6 студзеня 1995 г. у базыліцы св. Пятра з рук Яна Паўла ІІ атрымаў біскупскае пасвячэнне.








All the contents on this site are copyrighted ©.