2016-12-12 14:06:00

Пантыфік патэлефанаваў копцкаму Патрыярху


Святы Айцец выказаў спачуванні Патрыярху Копцкай Праваслаўнай Царквы Тавардасу ІІ з прычыны тэракту, здзейсненага на тэрыторыі катэдральнага сабора св. Марка ў Каіры. Тэлефонная размова паміж імі адбылася раніцай 12 снежня 2016 г. па ініцыятыве Папы, паведамілі ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы.

Францішак запэўніў у сваёй блізкасці ўсіх членаў супольнасці, якая пацярпела ад тэрарыстычнага нападу, асабліва дзяцей і жанчын, што склалі найбольшую колькасць ахвяр злачынства. Прадстаяцелі казалі аб “экуменізме крыві”. Папа паабяцаў маліцца за ахвяр тэракту падчас св. Імшы, якую будзе цэлебраваць вечарам 12 снежня ў ватыканскай базыліцы.

Тавардас ІІ падзякаваў Святому Айцу за блізкасць і папрасіў аб малітве за мір паміж імі і ў Егіпце, абяцаючы пераказаць ягоныя спачуванні ўсёй копцкай супольнасці.

Тэрарыстычны акт у копцкім катэдральным саборы св. Марка ў Каіры быў дзейснены ў нядзелю 11 снежня 2016 г. Злачынцамі было прыведзена ў дзеянне выбуховае прыстасаванне, у выніку чаго загінулі 28 чалавек і каля 70 атрымалі раненні.








All the contents on this site are copyrighted ©.