2016-12-11 13:13:00

Святы Айцец: не забывайма жыхароў Алепа


Аб сваёй блізкасці, асабліва ў малітве, з жыхарамі Алепа Святы Айцец запэўніў падчас малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра 11 снежня 2016 г.

“Кожны дзень я побач, асабліва ў малітве, з народам Алепа. Мы не павінны забываць, што Алепа - гэта горад, у якім надалей жывуць людзі: сем’і, дзеці, пажылыя, хворыя асобы ... На жаль мы ўжо прывыклі да вайны, да знішчэння, але мы не можам забывацца на тое, што Сірыя - гэта краіна з багатай гісторыяй, культурай і верай. Мы не можам прымірыцца з тым, што гэта адмаўляе вайна, якая з'яўляецца прасторай злоўжывання і хлусні. Я звяртаюся з заклікам да ўсіх, каб быў зроблены цывілізаваны выбар: не для знішчэння, так для міру, так для насельніцтва Алепа, так і для ўсёй Сірыі”, - сказаў Францішак.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.