Вы павінны быць духоўнымі айцамі для сваіх вернікаў, бо святар ці нават законнік, які не з’яўляецца такім, не карысны нікому, сказаў Папа 10 снежня 2016 г. да клерыкаў і прафесараў Духоўнай семінарыі імя Пія ХІ з Апуліі, з паўднёвай Італіі. У спантаннай прамове Пантыфік гаварыў аб патрэбе такой святарскай фармацыі, якая б ахоўвала будучых святароў перад упадкамі і сканадаламі, якія спрычыняюць шмат зла.
“Аднак яшчэ больш важным з’яўляецца выхаванне семінарыстаў да духоўнага бацькоўства. Клерыкі павінны вучыцца гэтаму бяручы прыклад з так шматлікіх выдатных святароў, якія папярэдзілі іх на шляху веры”, - сказаў Папа.
Францішак заклікаў клерыкаў да пастаяннай малітвы перад Табернакулюмам. “Не пакідайце там Пана ў самоце, бо Ён вам так патрэбны”, - падкрэсліў Святы Айцец і папярэдзіў, каб яны не выкарыстоўвалі стомленнасці як апраўдання таго, каб не маліцца. “Бо заснуць у малітве перад Найсвяцейшым Сакрамантам – гэта не грэх. У мяне таксама гэта часта здаралася”, - прызнаўся Пантыфік.
У канцы сустрэчы Папа заклікаў семінарыстаў не забывацца на асноўныя накірункі сваёй фармацыі: духоўнае жыццё, малітва, жыццё ў супольнасці і вучоба. “Мы павінны вучыцца, бо Народ Божы не любіць няўдалага святара, які не разумее спраў, не мае ніякага спосабу, каб іх разумець і не здольны сэнсоўна казаць пра Божыя справы”, - сказаў Святы Айцец.
Ян Мойсік
All the contents on this site are copyrighted ©. |