2016-12-11 14:02:00

Папа: вера ў Бога – гэта адказ на тэрарызм


Да малітвы за ахвяры “жудасных тэрарыстычных актаў, якія ў апошні час адбыліся ў розных краінах “ заклікаў Святы Айцец падчас паўднёвай малітвы “Анёл Панскі” ў Ватыкане. Пантыфік адзначыў, што адказам на гэты гвалт, які спрычыняе смерць і знішчэнне” з'яўляецца вера ў Бога і адзінства гуманітарных і цывілізацыйных каштоўнасцяў.

“Памолімся таксама за ахвяраў некаторых страшэннных тэрактаў, якія ў апошніх гадзінах адбыліся ў розных краінах свету. Іх месцы розныя, але, на жаль, той самы гвалт, які сее смерць і знішчэнне.  Якім жа з'яўляецца наш адказ?: гэта вера ў Бога і адзінства гуманітарных і цывілізацыйных  каштоўнасцяў. Я хацеў бы выказаць сваю асаблівую блізкасць да майго брата, Папы Тавардаса ІІ (Патрыярха Копцкай Праваслаўнай Царквы), яго супольнасці, молячыся за загінулых і параненых”, - сказаў папа Францішак. 

У сённяшнім ранішнім выбуху бомбы ў копцкай катэдры св. Марка ў Каіры, сядзібе патрыярха, загінула 25 чалавек, а 35 па меншай меры атрымалі раненні. На дадзены момант ніхто не прызнаўся ў гэтым тэрарыстычным замаху.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.