2016-12-09 15:46:00

Францішак пра пастаянна незадаволеных святароў


Святары з’яўляюцца пасрэднікамі Божай любові, а не пасрэднікамі сваіх уласных інтарэсаў. Аб гэтым нагадаў папа Францішак 9 снежня 2016 г. на ранішняй св. Імшы ў Ватыкане. Сваю гамілію ён сканцэнтраваў на спакусах, якія могуць паставіць пад пагрозу святарскае служэнне. Папа перасцярог ад “жорсткасці”, якая палягае на патрабаванні, каб вернікі спаўнялі тыя рэчы, якія святар сам не ўстане рабіць. У той жа час, ён асудзіў мірское стаўленне, якое ператварае духавенства ў функцыянераў. Такія святары падобныя да капрызных дзяцей, якім прапануюць то адну, то другую рэч, а яны пастаянна незадаволены. 

Францішка натхнілі словы Езуса з сённяшняга Евангелля (Мц 11, 16-19), якія падкрэсліваюць пастаянную незадаволенасць народа. І сёння, як адзначыў Пантыфік, “ёсць нездаволеныя хрысціяне – многія – хто не жадае разумець, чаму Пан навучыў нас, хто не можа зразумець сутнасці евангельскага аб’яўлення”. 

Папа суаднёс гэты ўрывак Святога Пісання з паводзінамі некаторых “незадаволеных” святароў, якія, як папярэдзіў, наносяць “шмат шкоды”. У сваёй пастаяннай незадаволенасці яны ўвесь час занятыя пошукам новых праектаў, “бо іх сэрцы далёкія ад логікі Езуса”, і менавіта таму “яны скардзяцца і жывуць няшчаснымі”, заўважыў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.