2016-12-06 10:34:00

Ватыканскі Дзяржсакратар сустрэўся з мэрам Рыма


Дзяржсакратар Яго Святасці Папы, кардынал Пьетра Паралін прыняў мэра Рыму Вірджынію Раджы. Сустрэча была папярэдне запланавана і прайшла 5 снежня 2016 г. у Ватыкане, паведамілі ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы. Бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца абмеркаваў з рымскім граданачальнікам бягучыя праблемы італьянскай сталіцы.

Гэта быў ужо другі візіт Вірджыніі Раджы ў Ватыкан з часу яе абрання мэрам Рыма ў чэрвені 2016 г. 1 ліпеня 2016 г. яна сустракалася з папам Францішкам.

Праз некалькі дзён Вірджынія Раджы прыме ўдзел у сустрэчы мэраў еўрапейскіх гарадоў, арганізаванай Папскай акадэміяй навук. Форум будзе праходзіць у Ватыкане 8-9 снежня 2016 г. на тэму дапамогі мігрантам і бежанцам. 

37-гадовая мэр нарадзілася ў Рыме. Яна мае юрыдычную адукацыю і на працягу доўгага часу займалася адвакацкай практыкай. У сакавіку 2011 г. уступіла ў шэрагі “Руху 5 зорак”, заснаванага знакамітым італьянскім блогерам і сатырыкам Бепа Грыла. Ужо праз два гады была выбрана ў камунальны савет Рыма, дзе займалася пытаннямі адукацыі і аховы навакольнага асяроддзя. Раджы з’яўляецца першай у гісторыі жанчынай-мэрам Вечнага гораду. 








All the contents on this site are copyrighted ©.