2016-12-03 12:26:00

Міністр замежных спраў Расіі з візітам у Ватыкане


2 снежня 2016 г. у Ватыкане адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргея Лаўрова з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці Папы, кардыналам Пьетра Паралінам і сакратаром па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі, арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам. 

“У ходзе гутаркі было выказана ўзаемнае задавальненне станам расійска-ватыканскіх адносін, закрануты шэраг актуальных двухбаковых тэм, уключаючы супрацоўніцтва ў культурна-гуманітарнай сферы”, - гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце Міністэрства замежных спраў Расіі.

“Пры абмеркаванні міжнароднай праблематыкі прыярытэтная ўвага была ўдзелена пытанням урэгулявання крызісных сітуацый у свеце, а таксама ўзаемадзеянню ў рамках шматбаковых фарматаў, у прыватнасці, у ААН і АБСЕ па абароне хрысціянскага насельніцтва ў зонах канфліктаў і адстойванні гуманістычных каштоўнасцяў”, - паведамілі ў расійскім знешнепалітычным ведамстве.








All the contents on this site are copyrighted ©.