2016-11-29 15:36:00

Венгерскія палітыкі - абаронцы хрысціян з візітам у Ватыкане


Венгерскія палітыкі распавялі ў Ватыкане аб сваёй дзейнасці на карысць хрысціян, якія падвяргаюцца пераследу. 23 лістапада 2015 г. структуры Святога Пасаду наведалі: парламенцкі дзяржаўны сакратар Міністэрства чалавечых рэсурсаў Бэнчэ Рэтвары і намеснік дзяржсакратара Падсакратарыяту па абароне і дапамозе хрысціянам, якія падвяргаюцца пераследу,Тамас Торок. 

Палітыкі былі прыняты сакратаром па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі, арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам. Яны таксама сустрэліся з прэфектам Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў, кардыналам Леанарда Сандры і сакратаром Папскай рады “Iustitia et pax”, арцыбіскупам Сільвана Тамазі.

Пасля візіту ў Ватыкан Бэнчэ Рэтвары і Тамас Торок заўважылі, што хрысціяне – гэта найбольш пераследаваная рэлігійная група ў свеце, але навіны пра гэта рэдка з’яўляюцца ў сводках навін сучасных СМІ. Задача спецыяльнай ўрадавай структуры, у якую яны ўваходзяць, заключаецца ў прыцягненні ўвагі да гэтай праблемы.

Падсакратарыят па абароне і дапамозе хрысціянам, якія падвяргаюцца пераследу быў створаны ў Венгрыі пасля жнівеньскай сустрэчы членаў Міжнароднай каталіцкай сеткі заканадаўцаў. Яна праходзіла ў Італіі з удзелам Прэзідэнта Венгрыі Віктара Орбана і была прысвечана сітуацыі хрысціян на Блізкім Усходзе. Улічваючы старажытныя хрысціянскія традыцыі Венгрыі, лідэр гэтай краіны прыняў рашэнне аб стварэнні спецыяльнай структуры, пакліканай бараніць вызнаўцаў Хрыста ва ўсім свеце.








All the contents on this site are copyrighted ©.