2016-11-28 13:12:00

Святы Айцец прыняў прэм’ер-міністра Ірландыі


Святы Айцец прыняў 28 лістапада 2016 г. прэм’ер-міністра Ірландыі Энда Кэні. У рамках свайго ватыканскага візіту палітык сустрэўся таксама з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам.

Падчас сардэчных размоў была падкрэслена гістарычная сувязь паміж Святым Пасадам і Ірландыяй, а таксама ўклад Каталіцкага Касцёла ў сацыяльную і адукацыйную сферы. Увага таксама была ўдзелена важнасці ролі хрысціян у грамадскай сферы, асабліва ў справе пашырэння павагі да годнасці кожнага чалавека, пачынаючы з самых слабых і безабаронных.

Размову працягнуў абмен думкамі па сітуацыі ў Еўропе, з асаблівым акцэнтам на з’явы міграцыі і занятасці сярод моладзі. Гаворка ішла і пра асноўныя праблемы, з якімі кантынент сутыкаецца з палітычнага і інстытуцыйнага пунктаў гледжання.








All the contents on this site are copyrighted ©.