2016-11-24 11:32:00

Папа прыняў Прэзідэнта Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам


23 лістапада 2016 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам Чан Дай Куанга. Пасля размовы са Святым Айцом палітык сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар Святога Пасаду па адносінах з дзяржавамі.

“У ходзе сардэчных перамоў адзначаліся добрыя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і В’етнамам, якія падтрымліваюцца супольным духам дыялогу і пастаянным пошукам найбольш адпаведных інструментаў для іх далейшага развіцця; таксама звярталася ўвага на супрацоўніцтва паміж Касцёлам і дзяржавай у розных сферах жыцця мясцовага грамадства”, - гаворыцца ў кароткім паведамленні Залы Друку Святога Пасаду, апублікаваным па выніках аўдыенцыі.

Святы Пасад і паўднёваазіяцкая краіна не маюць дыпламатычных адносін з канца вайны ў В’етнаме ў 1975 г. Тым не менш, у апошнія гады двухбаковыя кантакты актывізаваліся на розных узроўнях. Напрыканцы кастрычніка 2016 г. у Ватыкане прайшла ўжо шостая сустрэча сумеснай працоўнай групы, створанай для развіцця і паглыблення адносін паміж бакамі.

18 кастрычніка 2014 г. Святы Айцец прымаў ў Ватыкане прэм’ер-міністра В’етнама Нгуена Тан Зунга, а ў студзені 2015 г. душпастырскі візіт у гэту краіну здзейсніў кардынал Фернанда Філоні, прэфект Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.