2016-11-23 10:50:00

Пантыфік сустрэўся з прадстаўнікамі ісламскай культуры


Святы Айцец правёў 23 лістапада 2016 г. кароткую сустрэчу з удзельнікамі Калоквіума з прадстаўнікамі Ісламскай арганізацыі па культуры і адносінах з цэнтрам у Тэгеране. Форум арганізавала Папская рада па міжрэлігійным дыялогу.

Францішак падзякаваў за візіт прадстаўнікоў ісламскай культуры ў Ватыкан і паведаміў, што вельмі цэніць такія жэсты. Ён узгадаў сваю сустрэчу з Прэзідэнтам Ірана, а затым візіт у Ватыкан спадарыні віцэ-прэзідэнта з групай універсітэцкіх выкладчыц. “Гэта зрабіла на мяне станоўчае ўражанне”, - прызнаўся Папа і падкрэсліў, што сустрэча з прадстаўнікамі Ісламскай арганізацыі па культуры і адносінах была яго асабістым жаданнем. “Я прашу вас не забываць маліцца за мяне, таму што мне патрэбныя малітвы. Дзякую за гэту добрую волю да дыялогу, збліжэння, братэрства. Няхай Пан благаславіць вас!”, - сказаў на заканчэнне сустрэчы Пантыфік.








All the contents on this site are copyrighted ©.