2016-11-23 12:38:00

Вярхоўны пэнітэнцыярый падзякаваў спаведнікам


Ватыканскі іерарх падзякаваў спаведнікам за іх служэнне ў канфесіяналах падчас Году Міласэрнасці. Кардынал Маўра П’ячэнца, кіраўнік Апостальскай Пэнітэнцыярыі, адзначыў “шчодрае і незаменнае служэнне” святароў па ўсім свеце. 

“Падчас Святога Года вы прысвяцілі шмат часу, як ніколі інтэнсіўна слухаючы з пастырскай любоўю вернікаў, прапаноўваючы ім, заўсёды самааддана, ўважлівае слуханне, айцоўскае слова, якое кранала сэрца”, - напісаў на завяршэнне Юбілейнага Года Міласэрнасці Вярхоўны пэнітэнцыярый. Ён адзначыў, што гэта быў год асаблівай ласкі, калі скарбы Касцёла знаходзіліся ў распараджэнні святарскага служэння, каб чалавецтва магло збавіцца “праз Праўду, Раны і Любоў Езуса”.

Кардынал П’ячэнца таксама падкрэсліў, што многія спаведнікі амаль “жылі” ў канфесіянале, які назваў “другім табернакулюмам”, таму што тут можна распазнаць і ўшанаваць прысутнасць Хрыста, Міласэрнага Пастыра.








All the contents on this site are copyrighted ©.