2016-11-20 14:16:00

Францішак падпісаў Апостальскі ліст “Misericordia et misera”


Папа Францішак падпісаў Апостальскі ліст "Misericordia et misera", скіраваны да ўсяго Касцёла. Ліст быў абвешчаны на заканчэнне Надзвычайнага  Святога Года Міласэрнасці. Святы Айцец зрабіў гэта на плошчы св. Пятра 20 лістапада 2016 г., пасля заканчэння св. Імшы ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету.

Ад імя ўсяго Божага народа гэты дакумент з рук папы Францішка атрымалі: кардынал Луіс Антоніа Тагле, арцыбіскуп Манілы (Філіпіны); арцыбіскуп Лео Кушлей, арцыбіскуп Сант-Эндруса і Эдынбурга (Шатландыя); два святары Місіянеры Міласэрнасці, якія паходзяць - з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга і Бразіліі; пастаянны дыякан з рымскай дыяцэзіі разам са сваёй сям'ёй; дзве законніцы, родам - з Мексікі і Паўднёвай Карэі; адна сям'я са ЗША, у склад якой ўваходзілі бацькі, дзеці, дзед з бабуляй; а таксама заручаная пара і дзве маці-катэхэткі з рымскай парафіі. Акрамя таго яшчэ два чалавекі: інвалід і хворая асоба.

Змест Апостальскага ліста “Misericordia et misera” будзе апублікаваны Залай Друку Апостальскай Сталіцы а паўдні 21 лістапада. 

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.