2016-11-18 12:12:00

Пантыфік адказаў крытыкам адгартацыі „Amoris laetitia”


Некаторыя пярэчанні ў адрас адгартацыі „Amoris laetitia” сведчаць аб недахопе ўспрыняцця вучэння Другога Ватыканскага Сабору, лічыць папа Францішак. Ён даў шырокае інтэрв’ю італьянскай каталіцкай газеце “Avvenire”. Яго галоўнаыя тэмы: завяршэнне Юбілею Міласэрнасці і экуменізм.

Адказваючы на пытанне пра некаторую крытыку адгартацыі „Amoris laetitia”, Святы Айцец выказаў упэўненасць у тым, што галоўная мэта місіі Касцёла, несці людзям міласэрны план Бога. Ён адзначыў, што падчас Другога Ватыканскага Сабору Касцёл адчуў сваю адказнасць, быць у свеце жывым знакам любові Айца, і ў канстытуцыі “Lumen Gentium” вярнуўся да сваёй крыніцы – Евангелля. Такім чынам, у цэнтры яго абвяшчэння знаходзіцца не столькі легалізм, колькі Асоба Бога, Які праз уцелаўленне Сына стаў Міласэрнасцю.

Спасылаючыся на меркаванне гісторыкаў, якія сцвярджаюць, што для прыняцця Сабору патрэбна па меншай меры стагоддзе, Пантыфік нагадаў, што ад завяршэння Другога Ватыканскага мінула толькі 50 гадоў. Ён абверг меркаванне, што ў „Amoris laetitia” існуе дэвальвацыя дактрыны.

Францішак адзначыў, што Святы Год не адбываўся паводле строга падрыхтаванага плану; ён праходзіў у адпаведнасці з натхненнем Святога Духа. У той жа час Папа падкрэсліў, што экуменічныя сустрэчы, у тым ліку нядаўняя ў Лунд ў Швецыі, былі звязаны не з Юбілеем Міласэрнасці, але сталі вынікам працэсу, пачатага падчас Другога Ватыканскага Сабору. Ён адзначыў, што экуменічны дыялог у цяперашні час праводзіцца на трох узроўнях: сумесная рэалізацыя спраў міласэрнасці, супольная малітва і агульнае пазнанне веры, якая выяўляецца ў мучаніцтве – экумэнізм крыві. Святы Айцец асудзіў любыя праявы празелітызму сярод хрысціян, што само па сабе з’яўляецца цяжкім грахом. Ён выказаў перакананне, што ракавай хваробай Касцёла з’яўляецца нізкапаклонства ў адрас адно аднаго.








All the contents on this site are copyrighted ©.