2016-11-14 13:11:00

Пантыфік сустрэўся з кіраўнікамі дыкастэрый


Папа Францішак правёў сустрэчу з кіраўнікамі дыкастэрый Святога Пасаду. Пасяджэнне адбылося раніцай 14 лістапада 2016 г. у Балонскім зале Апостальскага палацу ў Ватыкане. У сустрэчы прынялі ўдзел прэфекты ватыканскіх кангрэгацый, трыбуналаў і старшыні Папскіх радаў. Яна прайшла за закрытымі дзвярыма.

Падчас падобных сустрэч адбываецца абмеркаванне актуальных праблем Каталіцкага Касцёла і пастаноўка асноўных задач, што знаходзяцца ў кампетэнцыі ведамстваў Апостальскай Сталіцы.

Пантыфік сустрэўся з сваімі бліжэйшымі супрацоўнікамі напярэдадні кансісторыя, падчас якога надасць кардынальскую годнасць 17 іерархам з розных краін свету: Італіі, Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі, Іспаніі, Бразіліі, ЗША, Бангладэш, Венесуэлы, Бельгіі, Маўрыйкіі, Мексікі, Папуа-Новай Гвінеі. Ён пройдзе 19 лістапада ў Ватыкане.








All the contents on this site are copyrighted ©.