2016-11-14 12:41:00

Дзяржсакратар: хрысціяне – паўнапраўныя грамадзяне Сірыі


Пазіцыя Апостальскай Сталіцы па Сірыі заключаецца ў неабходнасці спынення баявых дзеянняў, завяршэнні вайны і правядзенні мірных перамоваў, нагадаў кіраўнік ватыканскай дыпламатыі, кардынал Пьетра Паралін.

Бліжэйшы супрацоўнік Папы прыняў удзел у трохдзённай канферэнцыі на тэму: “Дамаск – прызма надзеі”, якая праходзіла 11-13 лістапада 2016 г. у Рыме, у рамках святкавання 100-годдзя Папскага Усходняга Інстытута.

Адной з умоваў для аднаўлення міру ў краіне і вяртання хрысціян на родныя тэрыторыі з’яўляецца перамога над тэрарыстычнай арганізацыяй “Ісламская дзяржава”. Акрамя таго, бакі канфлікту, урад і апазіцыя, павінны сабрацца разам і знайсці выхад з сітуацыі.

Кардынал Дзяржсакратар выказаў спадзяванне, што “новыя міжнародныя сцэнарыі, якія ўзніклі з абраннем новага Прэзідэнта ЗША, паспрыяюць гэтай мэце”. Акрамя таго ён падкрэсліў, што пры прыняцці рашэнняў павінна ўлічвацца сітуацыя хрысціян, “каб яны маглі быць паўнапраўнымі грамадзянамі сваёй краіны і спрыяць яе аднаўленню нароўні з іншымі грамадзянамі, каб адчувалі сябе часткай свайго грамадства”.

На сённяшні дзень складаная сітуацыя захоўвацца ва ўсходніх раёнах сірыйскага Алепа, дзе працягваюцца баі паміж урадавымі войскамі з сіламі апазіцыі. У зоне супрацьстаяння апынуліся каля 250 тыс. мірных жыхароў.








All the contents on this site are copyrighted ©.