Францішак выказаў салідарнасць з працаўнікамі сельскагаспадарчага сектару і пажадаў, каб апрацоўвалі зямлю з павагай да навакольнага асяроддзя. Свой зварот Пантыфік прымеркаваў да Дню падзякі за плады зямлі і чалавечай працы, які адзначаецца 13 лістапада ў Італіі.
“Далучаюся да біскупаў скіроўваючы пажаданне, каб маці зямля заўсёды апрацоўвалася згодна з прынцыпамі ўстойлівасці. Касцёл, маючы сімпатыю і ўдзячнасць да свету сельскай гаспадаркі, знаходзіцца побач з ім і заклікае не забываць пра тых, хто ў розных часткай свету, пазбаўлены такіх важнейшых дабротаў, якімі з’яўляюцца ежа і вада”, - сказаў Папа на заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” у Ватыкане.
All the contents on this site are copyrighted ©. |