2016-11-11 14:52:00

Юбілей бедных пачаўся ў Ватыкане


Апошняй буйной падзеяй Году Міласэрнасці ў Ватыкане стаў Юбілей бедных – сустрэча, для ўдзелу ў якой прыбылі каля 6 тыс. бяздомных і сацыяльна абяздоленых з розных краін Еўропы: Партугаліі, Іспаніі, Італіі, Францыі, Аўстрыі, Германіі, Вялікабрытаніі, Галандыі, Польшчы, Венгрыі, Славакіі, Харватыі і Швейцарыі.

Падзея пачалася 11 лістапада 2016 г., ва ўспамін св. Марціна Турскага, апекуна бедных, сустрэчай з папам Францішкам у ватыканскай Зале Паўла VI, а закончыцца ў нядзелю 13 лістапада ўрачыстай літургіяй на плошчы св. Пятра, якую ўзначаліць Пантыфік. 

Акрамя таго, у праграме Юбілею бедных прадугледжана малітоўнае чуванне, якое правядзе арцыбіскуп Ліёну, кардынал Філіп Барбарэн, магчымасць споведзі і праходу праз Святы Дзверы ватыканскай базылікі. Прыбыць у Рым такой вялікай колькасці беднякоў дапамагла французская дабрачынная каталіцкая асацыяцыя “Lazare”.








All the contents on this site are copyrighted ©.