2016-11-11 12:17:00

Святы Айцец супраць “зачысткі” Касцёла


Хрысціянская любоў вельмі канкрэтная, гэта не софт-каханне з тэленавэл, заўважыў Францішак 11 лістапда 2016 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў капліцы Дому св. Марты. Папа перасцярог вернікаў ад тых ідэалогій і інтэлектуальных плыняў, якія ажыццяўляюць “зачыстку” Касцёла, нагадваючы, што крытэрыем хрысціянскай любові з’яўляецца “Уцелаўлёнае Слова”.

Пантыфік спаслаўся на літургічнае чытанне з Другога паслання апостала Яна (2 Ян 4-9) аб прыродзе хрысціянскай любові і заўважыў, што сёння слова “любоў” выкарыстоўваецца настолькі часта, што амаль страчаны яго сапраўдны сэнс. Любоў абмяжоўваюць да нечага філасофскага і абстрактнага, у версіі “софт”. Хрысціяне ж вераць, што сапраўдная любоў увасобілася ў Слове. “І гэта наша ісціна: Бог паслаў свайго Сына, Які ўцелавіўся і вёў жыццё, як мы”, - нагадаў Францішак і дадаў, што “адзіны спосаб любіць, як любіў Езус – бесперапынна выходзіць са свайго эгаізму і імкнуцца да служэння бліжнім”.

Папа папярэдзіў, што “тыя, хто не хоча любіць, як Хрыстус любіць сваю нявесту, Касцёл, з уласнай плоццю і даючы ўласнае жыццё, любяць ідэалагічна”. Яны “ствараюць тэорыі і ідэалогіі, рэлігійныя прапановы, выдаляючы Цела Хрыстовае, выдаляючы Цела Касцёла, затым ідуць далей, разбураючы супольнасці, руйнуючы Касцёл”. Калі мы пачынаем “тэарэтызаваць” любоў, прыходзім да Бога без Хрыста, Хрыста без Касцёла і Касцёла без людзей. Усё гэта Францішак назваў “зачысткай Касцёла”. 

Пантыфік заклікаў вернікаў адмовіцца ад “абстрактнай любові” на карысць любові сапраўднай, падмацаванай справамі міласэрнасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.