2016-11-09 11:30:00

Святы Пасад на буйным экалагічным форуме


У Маракешы ў Марока пачалася 22-я Канферэнцыя Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па змяненні клімату. Яе задача, канкрэтызаваць мінулагодняе Парыжскае пагадненне, мэта якога – абмежаваць рост сусветных тэмператур да максімальна двух градусаў у параўнанні з тэмпературай даіндустрыяльнай эпохі.

На гэтай сустрэчы прысутнічаюць прадстаўнікі 196 краін, у тым ліку 30 кіраўнікоў дзяржаў і міністраў, адказных за навакольнае асяроддзе, а таксама супрацоўнікаў урадавых і няўрадавых арганізацый, якія займаюцца гэтымі пытаннямі.

Аб ролі Святога Пасаду на канферэнцыі распавёў Ватыканскаму радыё Тэбальда Вінсігуэра з Папскай рады “Iustitia et Pax”. Апостальская Сталіца з цікавасцю і клопатам суправаджае працы форуму. Яе ўклад на 21-й канферэнцыі ў Парыжы быў вельмі выразна заснаваны на прынцыпах, змешчаных у энцыкліцы “Laudato si’”. “Для нас не столькі важныя тэхнічныя пытанні – колькі градусаў па Цэльсію, дзе ўзяць сродкі – а хутчэй этычны аспект, вымярэнне сацыяльнай справядлівасці”, - прызнаўся ватыкаснкі супрацоўнік. 

Для Святога Пасаду, напрыклад, важным застаецца пытанне справядлівай перападрыхтоўкі работнікаў, каб гэта было не простае скарачэнне працоўных месцаў на найбольш забруджаных тэрыторыях, але і стварэнне новых у іншых раёнах. Гаворка ідзе таксама пра салідарнасць і справядлівасць паміж пакаленнямі, пра тое, які свет мы пакінем нашчадкам. Энцыкліка “Laudato si’”, на думку супрацоўніка Папскай рады, несумненна, аказвае вялікі ўплыў на кіраўніцтва краін, грамадствы і асобных людзей. Многія кампаніі, у тым ліку буйныя міжнародныя, адчуваў сябе натхнёнымі папскім дакументам.








All the contents on this site are copyrighted ©.