2016-11-09 11:56:00

Кіраўнік ватыканскай дыпламатыі пра абранне Дональда Трампа


Святы Пасад адрэагаваў на абранне Дональда Трампа 45-м Прэзідэнтам Злучаных Штатаў Амерыкі. Кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін заявіў, што, ў першую чаргу, трэба “з павагай прыняць волю, выяўленую амерыканскім народам у гэтай дэмакратычнай практыцы, якая, як стала вядома, была рэалізавана пры вялікай яўцы да урнаў”. 

Кіраўнік ватыканскай дыпламатыі выказаў “найлепшыя пажаданні” новаму Прэзідэнту, каб яго кіраўніцтва стала сапраўды плённым, і запэўніў у малітвах, каб Бог асвячаў і падтрымліваў палітыка ў яго служэнні сваёй краіне, а таксама ў намаганнях на карысць дабрабыту і міру ва ўсім свеце. “Я лічу, што сёння трэба працаваць сапраўды ўсім, каб змяніць сітуацыю ў свеце, якая характарызуецца сур’ёзнымі пакутамі, цяжкім канфліктам”, - заявіў кардынал Паралін.

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША прайшлі 8 лістапада. Трамп забяспечыў сабе галасы 276 выбаршчыкаў пры неабходным для перамогі мінімуме ў 270. Выбары Прэзідэнта праходзяць у па двухступенчатай сістэмы. Спачатку праходзіць усенароднае галасаванне ў 50 штатах паасобку. Пераможца ў кожным штаце забірае сабе ўсе галасы так званых выбаршчыкаў, колькасць якіх адпаведная ліку акругаў па выбарах у кангрэс. Выбаршчыкі фармальна прагаласуюць за кандыдатаў у прэзідэнты 19 снежня, а кангрэс зацвердзіць вынікі галасавання 6 студзеня 2017 года. Абраны Прэзідэнт уступіць на пасаду пры інаўгурацыі 20 студзеня 2017 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.