2016-11-08 14:19:00

Святы Пасад у ААН за забарону біялагічнай зброі


Свет сутыкаецца сёння з беспрэцэдэнтнымі складанасцямі ў сістэме міжнароднай бяспекі, напрыклад, пагрозай незаконнага набыцця, вытворчасці і выкарыстання біялагічнай зброі тэрарыстамі, нагадаў Пастаянны прадстаўнік Апостальскай Сталіцы пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе 7 лістапада 2016 г., падчас абмеркавання Канвенцыі аб забароне біялагічнай зброі.

Выкарыстанне навукі для распаўсюджвання смерці замест лячэння захворванняў і палягчэння пакут, супярэчыць чалавечай годнасці, заявіў арцыбіскуп Іван Юркавіч. Ён заклікаў эфектыўна рэалізаваць абмен абсталяваннем, матэрыяламі і навукова-тэхнічнай інфармацыяй аб выкарыстанні бактэрыялагічных агентаў і таксінаў ў мірных мэтах, і рабіць гэта з разуменнем таго, што бяспека і нераспаўсюджванне тут з’яўляюцца неад’емнымі.

Нядаўнія прыродныя ўспышкі захворванняў з’яўляюцца прыкладам ўзаемасувязі паміж раззбраеннем і развіццём, яны падкрэсліваюць абмежаванасць нацыянальных і міжнародных мер, лічыць прадстаўнік Святога Пасаду. Вядома, як хутка гэтыя ўспышкі могуць распаўсюджвацца праз межы і наколькі ўразлівыя на іх сістэмы грамадскай аховы здароўя, асабліва ў самых бедных краінах. Выклік верагоднага наўмыснага выкарыстання біялагічнай зброі быў бы яшчэ больш цяжкім, асабліва калі б гэта адбывалася падчас збройнага канфлікту.

Дасягненні ў галіне навукі і тэхнікі з дапамогай геннай інжынерыі і сінтэтычнай біялогіі прыносяць пазітыўныя магчымасці для выкарыстання ў мірных мэтах, але тыя ж веды і абсталяванне могуць быць занадта лёгка выкарыстаны ў ваенных мэтах. 

З-за гэтага падвойнага прызначэння, неабходны сістэматычная і перыядычная ўвага да навукі і тэхнікі. І тут адукацыя грае вырашальную ролю. Павінны быць распрацаваны і выконвацца нацыянальныя кодэксы паводзінаў і этычнага навучання. Навукоўцы, універсітэты, прамысловасць, кіраўніцтва краін і міжнародныя ўстановы павінны ўсе разам адчуваюць сябе адказнымі за выкарыстанне біятэхналогіі для садзейнічання жыццю і цэласнаму развіццю чалавека, падкрэсліў ватыканскі дыпламат.

Ён дадаў, што ні адна дзяржава ў адзіночку не можа выйграць вайну супраць распаўсюджвання біялагічнай зброі. Намаганні па прадухіленні набыцця, вытворчасці або прымянення хімічнай і біялагічнай зброі недзяржаўнымі суб’ектамі патрабуюць калектыўнай волі і сумесных дзеянняў у галіне бяспекі і біялагічнай абароны, а таксама пашырэння міжнароднага супрацоўніцтва і дапамогі. Інструменты раззбраення і нераспаўсюджвання з’яўляюцца толькі тады паспяховымі, калі дзяржавы выконваюць свае абавязацельствы, адзначыў Пастаянны прадстаўнік Апостальскай Сталіцы пры ААН у Жэневе.








All the contents on this site are copyrighted ©.