2016-11-06 12:14:00

Францішак звярнуўся з заклікамі да міжнароднай супольнасці


Папа звярнуўся 6 лістапада 2016 г. з заклікамі да міжнароднай супольнасці і палітычнага кіраўніцтва краін. У сувязі з Юбілеем зняволеных, які праходзіў у апошнія дні ў Ватыкане, ён папрасіў “палепшыць умовы жыцця ў турмах”, каб яны ў поўнай меры адлюстроўвалі павагу да чалавечай годнасці зняволеных”. Акрамя таго, ён нагадаў пра ролю крымінальнага правасуддзя, якое павінна ўлічваць не толькі карны аспект, але і быць адкрытым для надзеі і перспектывы вяртання правапарушальніка ў грамадства. Францішак заклікаў улады краін у Святы Год да актаў міласэрнасці ў адносінах да зняволеных.

Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, Пантыфік нагадаў таксама, што на днях уступіла ў сілу парыжскае Пагадненне на клімаце. Ён назваў гэта “прарывам”, дзякуючы якому чалавецтва мае магчымасць працаваць разам для абароны стварэння, каб паставіць эканоміку на службу чалавеку і будаваць мір і справядлівасць. “Я спадзяюся, што ўвесь гэты працэс кіруецца усведамленнем нашай адказнасці за клопат аб агульным доме”, - сказаў Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.