2016-11-06 12:50:00

Святы Айцец заахвоціў зняволеных не губляць надзеі


Не згубіць надзею на магчымасць змены жыцця заахвоціў зняволеных Францішак. Яны прыбылі ў Ватыкан у рамках святкавання Юбілею Міласэрнасці. 6 лістапада 2016 г. падчас св. Імшы у ватыканскай базыліцы, Святы Айцец заклікаў іх імкнуцца да дасягнення сапраўднай свабоды, веры ў магчымасць прабачэння вінаў, даверу Божай міласэрнасці.

Пантыфік прызнаў, што адбыванае пакарання з’яўляецца следствам адсутнасці павагі да закона. І тым не менш, тут нельга абысціся без надзеі. Ён адзначыў, што сам Бог мае надзею знайсці страчаных авечак. “Калі нават Бог мае надзею, ні ў кога не можна красці надзеі, таму што гэта сіла, каб ісці наперад; гэта імкненне да будучыні, каб ператварыць жыццё; гэта стымул для заўтрашняга дня, каб любоў, якая існуе не гледзячы ні на што, магла стаць новым шляхам”, - сказаў Францішак.

Ён пажадаў, каб урокі мінулых памылак дапамаглі зняволеным адкрыць новую главу жыцця. І сярод ахвяраў, і сярод вінаватых Бог знаходзіць сапраўдных сведкаў і будаўнікоў міласэрнасці, падкрэсліў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.