2016-11-04 14:38:00

Сусветная сустрэча народных рухаў праходзіць у Ватыкане


Каля 170 прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый з 65 краін свету сабраліся ў Ватыкане з нагоды Трэцяй сусветнай сустрэчы народных рухаў. Форум праходзіць 3-5 лістапада 2016 г. Сярод яго арганізатараў Папская рада “Iustitia et pax” і Папская акадэмія сацыяльных навук. Беларусь на мерапрыемстве прадстаўляе Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Кульмінацыяй стане аўдыенцыяй ў Святога Айца. 

Паводле ўдзельнікаў, у жыцці кожнага чалавека на планеце павінны быць забяспечаны тры “Т” – Тrabajo, Тecho, Тierra (ісп. праца, жыллё, зямля). Форум прысвечаны разважанню над гэтым патрабаваннем. Акрамя таго, на ім вядзецца гаворка пра дэмакратыю, ахову навакольнага асяроддзя, праблемы мігрантаў і бежанцаў. Вынікі дыскусіі будуць прадстаўлены Пантыфіку.

Між іншымі, у мерапрыемстве прымаюць удзел былы Прэзідэнт Уругваю Хасэ Альберта Мухіка і старшыня бразільскага Руху беззямельных сялян Жоао Пэдра Стэлідэ.

Першая падобная сустрэча праходзіла ў 2014 г. у Рыме, а другая праз год у Санта-Крус, у Балівіі. Папа Францішак прымаў удзел у абодвух мерапрыемствах.








All the contents on this site are copyrighted ©.