2016-11-03 13:05:00

Святы Айцец салідарны з ахвярамі землятрусу


Францішак патэлефанаваў 2 лістапада 2016 г. арцыбіскупу Спалета-Норчы, каб выказаць сваю блізкасць жыхарам рэгіёна, пацярпелага ад землятрусу 26 і 30 кастрычніка. 

Арцыбіскуп Рэната Бакарда распавёў Святому Айцу пра цяжкасці і страх людзей, якія засталіся без даху над галавой і згубілі маёмасць, пра вялікія страты ў культурнай і мастацкай спадчыне. Францішак запэўніў у малітве за насельніцтва рэгіёна і ўдзяліў сваё благаслаўленне. Ён вельмі засмучаны знішчэннем шматлікіх храмаў, сімвалаў веры і самабытнасці народа.

У цэнтральнай частцы Італіі з канца жніўня працягваюцца падземныя штуршкі. У выніку землятрусу разбураны дамы, аб’екты культурнай і рэлігійнай спадчыны. Без даху над галавой засталіся каля 40 тыс. чалавек.








All the contents on this site are copyrighted ©.