2016-11-03 12:27:00

Пантыфік: успамінаць памерлых з надзеяй на ўваскрашэнне


Успамін усіх памерлых вернікаў мае падвойнае значэнне: смутку, паколькі нагадвае “пра дарагіх нам людзей, якія ўжо адышлі”, але і будучыні, паколькі і мы таксама памрэм, нагадаў папа Францішак падчас Эўхарыстыі, якую цэлебраваў вечарам 2 лістапада 2016 г. на рымскіх могілках “Cimitero Flaminio”.

У сваёй кароткай гаміліі Святы Айцец падкрэсліў, што жыццё вернікаў заўсёды павінна суправаджаць надзея на ўваскрашэнне, дзверы для якога адчыніў Хрыстус. Адным з знакаў такой надзеі з’яўляюцца кветкі, якія людзі нясуць на могілкі. “Усе мы пройдзем гэтым шляхам. Рана ці позна, але ўсе. З пакутамі ці без, але ўсе”, - сказаў Папа і дадаў, што надзея дазваляе спадзявацца на жыццё пасля смерці.

“Вернемся да дому з гэтымі двума ўспамінамі: памяццю пра мінулае, пра нашых блізкіх, якія ўжо адыйшлі, і з памяццю пра будучыню, пра шлях, якім і мы пройдзем. З упэўненасцю, з надзеяй, якая выйшла з вуснаў Езуса: “Я яго ўваскрашу ў апошні дзень”, - заклікаў Папа.

Францішка цэлебраваў св. Імшу на могілках “Cimitero Flaminio” ўпершыню. Яго папярэднікі маліліся за памерлых на манументальных могілках “Campo Verano”, у цэнтры Вечнага Гораду.

Пасля вяртання ў Ватыкан Папа наведаў крыпту базылікі св. Пятра і памаліўся за пахаваных там Пантыфікаў. Праз свой профіль у сацыяльнай сетцы “Twitter” ён заклікаў маліцца за тых памерлых, пра якіх ніхто не памятае.








All the contents on this site are copyrighted ©.