2016-11-01 12:33:00

Швецыя: беспрэцэндэнтная ўвага да візіту Папы


Каля 600 журналістаў з усяго свету прыбылі ў Швецыю, каб сачыць за візітам папы Францішка, прымеркаваным да ўспаміну 500-годдзя Рэфармацыі. Падарожжа Святога Айца працягвалася з 31 кастрычніка па 1 лістапада 2016 г. 

У сувязі з гэтым тэма Каталіцкага Касцёла набыла беспрэцэндэнтную ўвагу з боку мясцовых СМІ. Буйнейшыя медыя-рэсурсы не толькі арганізавалі прамую трансляцыю галоўных падзей з удзелам Папы, але і дэманстравалі дакументальныя фільмы, пакліканыя дапамагачы гледачам лепш зразумець каталіцтва і значэнне візіту Пантыфіка.

За некалькі дзён да прыбыцця Францішка шведскія газеты апублікавалі яго вялікае інтэрв’ю мясцоваму езуіцкаму часопісу “Signum”, якое выклікала цікавасць не толькі невялікай каталіцкай супольнасці, але сярод лютэран і няверуючых.

Гатэлі Лунда амаль на 99% былі заняты католікамі і лютэранамі, якія прыбылі ў гэты горад, каб прыняць удзел у супольным успаміне юбілею Рэфармацыі і карысталіся нагодай для лепшага ўзаемнага знаёмства. Каб забяспецыць бяспеку падчас візіту Святога Айца ў Лунд і Мальмё былі накіраваны паліцэйскія нарады з усёй краіны.  

Апошнім Пантыфікам, які наведваў Швецыю быў св. Ян Павел ІІ. Гэта адбылося ў 1989 г. у рамках яго падарожжа па скандынаўскіх краінах.








All the contents on this site are copyrighted ©.