Пантыфік наведаў шведскую каралеўскую сям’ю. Сустрэча прайшла 31 кастрычніка 2016 г. у каралеўскім палацы ў Лундзе. Кароль Карл XVI Густаў і каралева Сільвія прывіталі Святога Айца пры ўваходзе, пасля чаго адбылася цырымонія прадстаўлення дэлегацый і іх прыватная размова.
Улічваючы кароткі тэрмін папскага падарожжа, некаторыя “пратакольныя” мерапрыемствы былі выключаны з яго праграмы. Падчас сустрэчы з шведскай манаршай сям’ёй не было традыцыйнага абмену падарункамі. Падарунак Пантыфіка – гравюра выдадзеная з нагоды Юбілейнага Года Міласэрнасці – была адпраўлена з Ватыкана ў Швецыю па пошце загадзя.
Пасля сустрэчы ў каралеўскім палацы, манархі прашлі разам з Папам да лютэранскага катэдральнага сабору Лунда. Тут Пантыфік і каралеўскія асобы прымуць удзел у экуменічнай малітве. Па дарозе іх віталі сотні вернікаў, як каталіцкага, так і лютэранскага веравызнання.
All the contents on this site are copyrighted ©. |