2016-10-30 11:15:00

Святы Айцец даверыў сваё апостальскае падарожжа Маці Божай


 Сваё Апостальскае падарожжа ў Швецыю Папа Францішак даверыў апецы Маці Божай. 29 кастрычніка 2016 г., вечарам, ён адправіўся ў базыліку Санта-Марыя-Маджорэ, дзе знаходзіцца абраз Найсвяцейшай Панны Марыі “Salus Populi Romani”  – Апякункі рымскага народу. Тут Святы Айцец правёў некалькі хвілін у маўклівай малітве.

Сёння да гэтага цудатворнага абраза Божай Маці ідуць рымляне ў многіх намерах. Таксама і Папа перад і пасля замежных падарожжаў накіроўваецца менавіта сюды.

Гэта быў ужо 42 візіт Францішка ў гэту рымскую базыліку: шэсць разоў ён быў у ёй ў 2013 г., адзінаццаць у 2014 г. і чатырнаццаць разоў у 2016 г.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.