2016-10-26 12:51:00

Пантыфік нагадаў пра важнасць ружанцовай малітвы


Пра важнасць ружанцовай малітвы, якой у Касцёле прысвечаны бягучы месяц, нагадаў 26 кастрычніка 2016 г. падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Святы Айцец.

Вітаючы прысутных на плошчы св. Пятра пілігрымаў з Польшчы, Францішак падкрэсліў, што ў таямніцай ружанца разам з Паннай Марыя можна сузіраць “жыццё Езуса, якое выпраменьвае міласэрнасць самаго Айца”. “Будзем радавацца Яго любові і прабачэнню, будзем прымаць яго ў падарожных і патрабуючых, будзем штодня жыць Яго Евангеллем”, - заклікаў ён. Папа пажадаў, каб “гэта простая марыйная малітва” дапамагала адкрываць Божую волю ў жыцці, несла суцяшэнне думкам і сэрцу, а таксама станавілася “прывілеяваным момантам духоўнай блізкасці” ў сямейным жыцці.

Некалькі дзён таму, праз свой профіль у сацыяльнай сетцы “Twitter” Святы Айцец прызнаўся, што ружанцовая малітва спадарожнічае яму на працягу ўсяго жыцця. “Яна з’яўляецца таксама малітвай простых людзей і святых... гэта малітва майго сэрца”, - напісаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.