2016-10-25 11:18:00

Папа: расці і станавіцца дарам для ўсіх


Божае Валадарства павінна будавацца кожны дзень у паслухмянасці Святому Духу, адзначыў Францішак 25 кастрычніка 2016 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. У сваёй гаміліі Пантыфік падкрэсліў, што Божы Закон існуе не толькі для таго, каб яго вывучаць, але ў першую чаргу, “каб у ім крочыць”.

Папа заўважыў, што ў сваіх прыпавесцях Езус часта выкарыстоўвае вобразы з штодзённага жыцця. Ён кажа пра закваску, якая змешваецца з мукой і становіцца хлебам, або пра семя, якое памірае і дае жыццё дрэву. Сапраўды, праблема не ў тым, каб рабіць малыя або вялікія рэчы, але каб прайсці шляхам, якому спадарожнічае пераўтварэнне, перакананы Папа.

Па словах Францішка, для пашырэння Божага Валадарства неабходна паслухмянасць Святому Духу, каб вернікі раслі і становіліся дарам для іншых. Папа заклікаў прасіць Бога аб ласцы паслухмянасці і гатоўнасці да перамены.








All the contents on this site are copyrighted ©.