2016-10-23 12:54:00

Святы Айцец маліўся за ахвяр насілля ў Масуле


Пантыфік асудзіў акты насілля супраць мірнага насельніцтва ў Іраку, ахвярамі якога сталі ў тым ліку дзеці. З адмысловым заклікак ён звярнуўся 23 кастрычніка 2016 г. пасля малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

“У гэтыя драматычныя гадзіны, я блізкі да ўсяго насельніцтва Іраку, асабліва гораду Масул. Нашыя душы шакаваны жудаснымі актамі насілля, якія ўжо на працягу доўгага часу здзейсняюцца супраць нявінных грамадзян, як мусульман, так і хрысціян, а таксам тых, хто прыналежаць да іншых народнасцяў і рэлігій. Я быў засмучаны навінамі аб хладнакроўным забойстве шматлікіх сыноў гэтай умілаванай зямлі, сярод якіх было мноства дзяцей. Гэта лютасць прымушае плакаць, пакідаючы нас без словаў. Слова салідарнасць суправаджае абяцанне майго ўспаміну ў малітве аб тым, каб цяжка спакутаваны Ірак, быў моцным і трывалым у надзеі на імкненне да будучыні бяспекі, прымірэння і супакою”, - сказаў Папа. 

Буйная вайсковая аперацыя па вызваленні гораду Масул ад тэрарыстаў “Ісламскай дзяржавы” пачалася 17 кастрычніка 2016 г. Яе праводзіць іракскай армія пры падтрымцы кааліцыі заходніх дзяржаў. 22 кастрычніка стала вядома, што баевікі казнілі на паўднёвай ускраіне гораду каля 300 чалавек, сярод якіх былі дзеці.








All the contents on this site are copyrighted ©.