2016-10-21 15:23:00

Святы Айцец: выхаванне моладзі – інвестыцыя ў будучыню


Выхаванне моладзі – гэта інвестыцыя ў будучыню, падкрэсліў папа Францішак прымаючы на аўдыенцыі ў Ватыкане 21 кастрычніка 2016 г. членаў Фонда імя Яна Паўла ІІ, з нагоды 35-годдзя яго дзейнасці.

Пантыфік заклікаў працягваць прыкладаць намаганні на карысць новых пакаленняў, каб маглі адказаваць на жыццёвыя выклікі ў духу Евангелля і падкрэсліў, што ў моладзі ніколі не павінна быць скрадзена надзея.

Святы Айцец нагадаў, што сёння чалавек часта імкнецца да самадастатковасці, думаючы, што ўсё залежыць ад яго самаго. “Як хрысціяне, аднак, мы ўсведамляем, што ўсё з’яўляецца Божым дарам і сапраўднае багацце – гэта не грошы, якія могуць рабіць нявольнікамі, але Божая любоў, якая робіць свабоднымі”, - падкрэсліў ён.

Папа ўзгадаў пра сваё нядаўняе падарожжа на Сусветныя дні моладзі ў Кракаў і заклікаў членаў Фонда натхняцца прыкладам двух вялікіх польскіх святых: Фаўстыны Кавальскай і Яна Паўла ІІ. 








All the contents on this site are copyrighted ©.