2016-10-21 11:06:00

Папа заклікаў жанчын Блізкага Усходу спрыяць міру


Святы Айцец пажадаў пашырэння прысутнасці жанчын у публічнай сферы і ўмацавання іх ініцыятыў, накіраваных на будаванне культуры сустрэчы, знаёмства і дыялогу. З такімі словамі Пантыфік звярнуўся да ўдзельніц Канферэнцыі жанчын Блізкага Усходу і Міжземнамор’я, якая праходзіць 19-23 кастрычніка 2016 г. у італьянскім горадзе Бары.

У тэлеграме, скіраванай праз кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна, Францішак выказаў пажаданне, каб намаганні жанчын на карысць росквіту і міру, “прынеслі багатыя плёны чалавечага і сацыяльнага развіцця і паспрыялі прымірэнню паміж людзьмі і абнаўленню згоды паміж народамі”.

Пантыфік заклікаў да шчодрага ажыцяўлення ўчынкаў міласэрнасці і сардэчна прывітаў усіх жанчын Блізкага Усходу і краін Міжземнаморскага басейну, пазначаных сацыяльнымі канфліктамі, беднасцю і рознымі формамі дыскрымінацыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.