2016-10-17 12:40:00

Прагрэс у дыялогу паміж католікамі і даасістамі


У дыялогу паміж Святым Пасадам і прадстаўнікамі даасізму вызначыўся прагрэс. Гэта вынікае з сумесная заявы, у якой абодва бакі заявілі аб супрацоўніцтве супраць секулярызацыі, знішчэння навакольнага асяроддзя і абыякавасці. 

Дакумент з’яўляецца вынікам канферэнцыі, якая праходзіла ў мінулыя выходныя на Тайвані. Папская рада па міжрэлігійным дыялогу заявіла ў сваім паведамленні аб “гістарычнай сустрэчы” ў Тайбэі. У тэксце гаворыцца пра “глыбокую павагу” католікаў і даасістаў да традыцыі адно аднаго. Яны асуджаюць “міжкультурную напружанасць і фундаменталізм” і заяўляюць аб сваёй гатоўнасці да дыялогу. Абодва бакі імкнуцца да супрацоўніцтва ў сацыяльнай сферы.

Святы Пасад быў прадстаўлены ў Тайбэі сакратаром і падсакратаром Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, біскупам Мігелем Анхелем Аюса Гішотам і кс. Індунілам Кадзітуваку.

Даасізм – гэта кітайскае традыцыйнае вучэнне, якое ўключае элементы рэлігіі і філасофіі. Яго варта адрозніваць ад вучэння пра Даа – больш позняй з’явы, шырока вядомай пад назвай неаканфуцыянства. Падчас культурнай рэвалюцыі ў Кітаі шмат прадстаўнікоў даасісзму збеглі на Тайвань. Сёння тут жыве каля 8 млн. з іх. У Кітаі паводле прыблізных ацэнак, каля 60 млн паслядоўнікаў гэтай рэлігіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.