2016-10-17 11:25:00

Папа заклікаў супрацоўнічаць для ўстойлівага развіцця


Чалавецтва ўсё яшчэ ў стане супрацоўнічаць у будаўніцтве нашага агульнага дома, напісаў Францішак у лісце да ўдзельнікаў канфэрэнцыі “Устойлівае развіццё ў святле энцыклікі “Laudato Si”, якая адбылася 16 кастрычніка ў польскім парламенце.

Святы Айцец падкрэсліў, што Бог заўсёды гатовы падтрымаць чалавека. “Надзея ў тым, што Створца не пакідае нас, ніколі не адступае ў сваім плане любові, не шкадуе, што нас стварыў”, - напісаў ён і пажадаў удзельнікам, каб канферэнцыя стала важным голасам у дыскусіі пра “наш агульны дом”, а таксама напамінам пра канкрэтныя абавязальніцтвы кожнага чалавека да створанага свету.

У красавіку 2016 г. міністр навакольнага асяроддзя Польшчы Ян Шышко і прэфект Кангрэгацыі Веравучэння, кардынал Герхард Людвіг Мюлер падпісалі ліст аб намеры сумесна арганізаваць міжнародную канферэнцыю на тэму ўстойлівага развіцця ў папскім навучанні.








All the contents on this site are copyrighted ©.