2016-10-17 10:49:00

Пантыфік наведае дзве італьянскіх дыяцэзіі


25 сакавіка 2017 г. Святы Айцец наведае Мілан, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы. Мясцовы арцыбіскуп, кардынал Анджэла Скола ўжо выказаў падзяку Францішку за гэты жэст павагі і любові да Касцёла ў Ламбардыі, і заклікаў вернікаў да малітвы і добрай духоўнай падрыхтоўкі да гэтай падзеі.

Апошнім Папам, які наведаў Мілан быў Бэнэдыкт XVI. Ён зрабіў гэта 1-3 чэрвеня 2012 г. з нагоды Сусветнай сустрэчы сем’яў.

Праз два месяцы пасля міланкага візіту, 27 мая 2017 г. Святы Айцец адправіцца ў іншы італьянскі горад – Геную. Аб гэтым паінфармаваў мясцовы мітрапаліт, кардынал Анджэла Баньяска, адкрываючы новы душпастырскі год. 

Старшыня італьянскай біскупскай канферэнцыі, на ўчарашняй нядзельнай св. Імшы назваў тры мэты цяперашняга душпастырскага года: клопат пра літургію, практыка эўхарыстычнай адарацыі ва ўсіх супольнасцях, малітва ў сям’і. Ён падкрэсліў важнасць клопату пра маладых людзей і іх удзелу ў евангелізацыі. У той жа час, іерарх адзначыў, што шмат увагі, як новы старшыня Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы будзе вымушаны прысвяціць справам Касцёла на кантыненце.








All the contents on this site are copyrighted ©.