На заканчэнне ўрачыстай кананізацыйнай св.Імшы 16 кастрычніка 2016 г. Святы Айцец, у кароткім разважанні перад малітвай “Анёл Панскі”, спаслаўся да Сусветнага дня барацьбы з беднасцю і заклікаў аб’яднаць намаганні ў барацьбе з гэтай праблемай.
“На заканчэнне гэтай цэлебрацыі, вельмі сардэчна вітаю усіх вас, што прыехалі з розных краін, каб аддаць пашану новым святым. Мае асаблівыя прывітанні кірую да афіцыйных дэлегацый Аргенціны, Іспаніі, Францыі, Італіі і Мексікі. Няхай прыклад і заступніцтва гэтых цудоўных сведкаў веры, падтрымлівае намаганні кожнага, у месцах іх працы і служэння, для дабра Касцёла і грамадзянскай супольнасці.
Заўтра адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з беднасцю. Аб'яднаем нашы маральныя і эканамічныя сілы на карысць сям'і і працы, каб разам змагацца з беднасцю, якая дэградуе, зневажае і забівае так шматлікіх братоў і сясцёр”, - сказаў Пантыфік.
На заканчэнне сустрэчы з вернікамі, сабраных на плошчы св. Пятра ў Ватыкане, Францішак заклікаў іх даручыць Панне Марыі ўсе свае інтэнцыі, асабліва іх настойлівую і шчырую малітву за мір.
Ян Мойсік
All the contents on this site are copyrighted ©. |