2016-10-16 14:10:00

Святы Пасад працягвае дыялог з лефебрыстамі


У Ватыкане 13 кастрычніка 2016 г. прабываў настаяцель Брацтва св. Пія X біскуп Бернард Фэле – паведаміла ў суботу 15 кастрычніка прэсавае бюро гэтай супольнасці ў сваім спецыяльным камунікаце. Паводле яго генеральны настаяцел гэтага брацтва сустрэўся з кардыналам Герхардам Мюлерам, прэфектам Кангрэгацыі Веравучэння, і з яе сакратаром арцыбіскупам Луісам Ладарыяй, а таксама з арцыбіскупам Гвіда Поца, сакратаром Папскай Камісіі "Ecclesia Dei", якая займаецца дыялогам з лефебрыстамі. Раней біскуп Фэле правёў кароткую сустрэчу з папам Францішкам у доме св. Марты.

Візіт настаяцеля Брацтва ў Рымскую Курыю ўпісваецца ў частку рэгулярных кантактаў паміж лефебрыстамі і Апостальскай Сталіцай. Раней ён наведаў Ватыкан два гады таму. Акрамя таго, працягваюцца дактрынальныя перамовы паміж двума бакамі. Іх наступная сесія адбудзецца ў бліжэйшыя месяцы.

Брацтва св. Пія Х — гэта група духавенства, якое адкалолася ад Каталіцкага Касцёла на чале з біскупам Лефебрам. Узнікла яно ў 1970 г. Лефебрысты не згаджаюцца з многімі пастановамі Другога Ватыканскага Сабору, крытычна ацэньваюць пазіцыю Касцёла ў адносінах да юдэяў і да іншых хрысціянскіх канфесій і рэлігій.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.