2016-10-14 12:52:00

Уступіла ў сілу ватыканска-італьянская падатковая канвенцыя


14 кастрычніка 2016 г. уступіла ў сілу Канвенцыя ў пытаннях падаткаабкладання паміж Святым Пасадам і ўрадам Італьянскай Рэспублікі, падпісаная ў Ватыкане 1 красавіка 2015 г. Яна прадугледжвае двухбаковы абмен фіскальнай інфармацыяй і палягчае выкананне абавязацельстваў падатковых рэзідэнтаў у Італіі.

Успецыяльнай заяве Святога Пасаду гаворыцца, што тыя, хто мае намер далучыцца да падатковай сістэмы, усталяванай Дакументам, павінны сфармулаваць свае запыты праз Інстытут рэлігійных спраў (Ватыканскі банк) на працягу 180 дзён з моманту ўступлення ў сілу Канвенцыі.

У апошнія гады ватыканская фінансавая сістэма знаходзіцца на стадыі рэформы, мэтай якой з’яўляецца большая празрыстасць і павышэнне даверу з боку міжнародных фінансавых інстытутаў. Узгаданае пагадненне, частка гэтага новага падыходу.








All the contents on this site are copyrighted ©.