2016-10-12 10:29:00

Святы Айцец звярнуўся з заклікам адносна сітуацыі ў Сірыі


Францішак заклікаў бакі канфлікту ў Сірыі прынамсі на некаторы час спыніць агонь, каб дазволіць мірнаму насельніцтву пакінуць зону ўзброенага супрацьстаяння. З адмысловым заклікам Святы Айцец звярнуўся 12 кастрычніка 2016 г. на заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. 

“Хачу падкрэсліць і яшчэ раз пацвердзіць маю блізкасць да усіх ахвяр бесчалавечнага канфлікту ў Сірыі. З пачуццём тэрміновасці аднаўляю мой заклік, з усіх маіх сіл просячы адказных аб прыняцці мер для неадкладнага спынення агню, якое павінна быць аб’яўлена і захавана прынамсі на час, неабходны для эвакуацыі грамадзянскага насельніцтва, асабліва дзяцей, якія працягваюць знаходзіцца ў пастцы крывавых бамбардзіровак”, - сказаў Папа.

Сітуацыя мірнага насельніцтва ў Сірыі за апошнія некалькі тыдняў значна пагоршылася ў сувязі з інтэнсіфікацыяй баёў за горад Алепа, у якіх актыўна выкарыстоўваецца ваенная авіяцыя.








All the contents on this site are copyrighted ©.