2016-10-12 11:31:00

Папа: аб’яднаць сілы ў клопаце аб нашым супольным доме


Святы Айцец звярнуўся 12 кастрычніка 2016 г. з заклікам з нагоды Міжнароднага дня па змяншэнні небяспекі бедстваў, які сёлета прысвечаны тэме: “Зменшыць смяротнасць”. 

“На самой справе, прыродных катаклізмаў можна было б пазбегнуць або прынамсі іх абмежаваць, паколькі часта іх прычынай з’яўляецца недахоп клопату аб навакольным асяроддзі з боку чалавека. Таму заклікаю прадбачліва аб’яднаць сілы ў клопаце аб нашым супольным доме, спрыяючы, з дапамогай новых ведаў, фарміраванню культуры папярэджвання, змяншаючы рызыкі для найбольш уразлівых груп насельніцтва”, - сказаў Папа ў завяршэнне агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.

Міжнародны дзень па змяншэнні небяспекі бедстваў адзначаецца штогадова 13 кастрычніка. Ён быў устаноўлены ААН у 1989 г. і служыць напамінам аб тым, што супрацьстаянне стыхійным бедствам павінна быць прыярытэтам ва ўсіх частках свету.








All the contents on this site are copyrighted ©.