2016-10-10 14:30:00

Святы Айцец прыняў даверчыя граматы ў новага пасла Еўрасаюза


Святы Айцец прыняў 10 кастрычніка 2016 г. даверчыя граматы ў новага пасла Еўрапейскага Саюза пры Апостальскай Сталіцы спадара Яна Тамбінскага. Дыпламат паходзіць з Польшчы. Ён нарадзіўся ў 1958 г. у Кракаве. Вывучаў германістыку і гісторыю ў Ягелонскім універсітэце. Займаўся выкладчыкай дзейнасцю.

Дыпламатычную службу пачаў у 1990 г. Быў паслом Польшчы ў Славеніі, Босніі і Герцагавіне, Францыі і пастаянным прадстаўніком пры Еўрапейскім Саюзе. Працаваў у Міністэрстве замежных спраў. З 2012 па 2016 гг. з’яўляўся паслом Еўрасаюза ва Украіне.

Ян Тамбінскі валодае англійскай, нямецкай, французскай, славенскай, чэшскай і ўкраінскай мовамі. Ён жанаты і мае дзесяць дзяцей.

Апостальская Сталіца ўтрымлівае дыпламатычныя адносіны з Еўрапейскім Саюзам з 13 студзеня 2007 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.