2016-10-10 14:03:00

Ватыканская жандармерыя арганізуе дабрачынны канцэрт


Ватыканская жандармерыя ініцыявала правядзенне дабрачыннага канцэрту на карысць педыятрычнага шпіталя ў Бангі, сталіцы Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі, і насельніцтва рэгіёна Вале-дэль-Тронта ў цэнтральнай Італіі, якое пацярпела ад землятрусу, што здарыўся напрыканцы жніўня.

Канцэрт пройдзе 17 снежня 2016 г. у ватыканскай Зале Паўла VI. Падчас яго выступіць знакаміты італьянскі спявак і кампазітар Клаўдыё Бальёні. Гэтай дабрачыннай акцыяй Ватыканская жандармерыя вырашыла адзначыць 200-годдзе свайго існавання.

Сабраныя падчас канцэрту сродкі для педыятрычнага шпіталя ў Бангі, будуць накіраваны на павышэнне кваліфікацыі медыцынскага персаналу і будаванне новых памяшканняў гэтай структуры. Папа наведваў яе падчас падарожжа ў Цэнтральнаафрыканскую Рэспубліку восенню 2015 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.