2016-10-09 14:25:00

Францішак прывітаў удзельнікаў “Марыйнага Юбілею”


Перад малітвай “Анёл Панскі” 9 кастрычніка 2016 г. Францішак асабліва прывітаў пілігрымаў, якія прынялі ўдзел ў “Марыйным Юбілеі”, які сёння завершыўся ў Ватыкане.”Я выказваю свае самыя цёплыя віншаванні ўсім вам, дарагія пілігрымы, што прынялі ўдзел у “Марыйным Юбілеі”. Дзякуем Вам за вашу прысутнасць!  Разам з вамі хачу паўтарыць словы, якія святы Ян Павел ІІ прамовіў 8 кастрычніка 2000 г. у “Юбілейным Акце даручэння Марыі”: “О Маці,... мы хочам даверыць Табе будучыню, якая нас чакае. Чалавецтва зараз валодае надзвычайна эфектыўнымі сродкамі, якімі можа пераўтварыць гэты свет у квітнеючы сад або паменшыць яго да руіны “. Пантыфік пажадаў, каб на гэтым раздарожжы Панна Марыя дапамагла нам выбраць жыццё, прымаючы і практыкуючы  Евангелле Хрыста Збавіцеля.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.